NewClub.Info | 21/12/03 — вечер — Цукеркi Дзецям
 Март 
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
       
   Поиск   
  Хостинг  
extmedia.com
  Счётчик  
New Wave Club
keys

[ клуб ] [ бар ] [ фото ] [ группы и DJ ]
[ архив ] [ смотреть по темам ] [ ссылки ]

Keyword: zet


entries 1-1 from 1 total

?>

 21/12/03 — вечер — Цукеркi Дзецям

   5481 days 5 hours ago (21.12.2003 16:14)
21 сьнежня беларускія музыканты («Нэйра дзюбель», «ZET», Памідораў) ладзяць дабрычыную акцыю, сродкі ад якой пойдуць на падарункі дзецям зь бедных сем’яў.

Ідэя правядзення такой акцыі ўзнікла ў галаве Аляксандра Кулінковіча яшчэ з год таму. «Чым больш выяўляеш клопат да свайго дзіцёнка, тым больш зьвяртаеш увагу на тых дзяцей, пра якіх ніхто ўласна і не клапоціцца», — кажа 32-гадовы лідэр групы «Нэйра дзюбель».
Музыкант вырашыў ні да каго не зьвяртацца: «Калі робіш усё сам, ёсць каго абвінаваціць у правале». Заахвоціўся да добрай справы клюб «NC» (вул.Кастрычніцкая, 17), які прадастаўляе сваю пляцоўку за так. Прадстаўнікі клюбу звязаліся таксама з прафсаюзам супрацоўнікаў «Камунаркі» наконт набыцця цукерак па сабекошце, тыя пагадзіліся дапамагчы. Белпошта мае даць тыя адрасы дзяцей, якія пісалі лісты Дзеду Марозу з просьбай даслаць хоць бы шакалядку.
«Ніякіх рахункаў заводзіць ня будзем — атрымаем прыбытак з канцэрту, адразу ж адашлем па адпаведным адрасам, а мо нават і прывязем самі, галоўнае да Новага году ўправіцца», — кажа Кулінковіч.

Мяркуючы па ўсяму, акцыя будзе шматразовай, калі ўсё атрымаецца. «Калі мая ініцыятыва выклікае хоць некалькі дзіцячых ўсьмешак, паміраць буду з чыстым сумленнем», — прызнаецца музыкант.
Удзел у акцыі возьме, акромя «Нэйра дзюбелю», Аляксандр Памідораў (у яго, дарэчы, як раз 21-га дзень нараджэньня), праект «Zet», групы «Siver» i «Пульс Вокруг».
Кошты на квіткі: 8000 (7604485 Михась) и 10000 руб.
Сяргей Будкін



permalink | keywords: , , // комментариев: 7

Keyword: zet


entries 1-1 from 1 total

© 2003. Design by E.gor Content by NC     keys      [ время генерации страницы - 0.003 ] 831364/1/1/0/0      powered by register